У дашкольнай установе “Дяржаўны дзіцячы сад № 3 г.п.Расоны”, у пятніцу, 29 сакавіка прайшла забаўлянка “Вясну сустракаем, зіму праганяем”.

29.03.2019
Па добрай традыцыі, у пятніцу ў дзіцячым садзе размаўляюць на беларускай мове. Вось і сёння выхаванцы на беларускай мове ў паэтычнай форме, заклікалі вясну, вадзілі карагоды, танцавалі народныя танцы, гулялі ў беларускія гульні. Галоўная гераіня, “Вясна”, загадвала загадкі на вясновую тэматыку, вучыла дзетак розным гульням. Дзеці з вялікай ахвотай прымалі ўдзел у танцах і гульнях. Забўлянка прайшла весела і цікава.