2 сакавіка 2018 года ў Расонах адбыўся ХІІ абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў – да зор”.

03.03.2018

Узорны фальклорны калектыў “Нежачкі” ДУДА “Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі” атрымаў Гран-пры агляда-конкурса.

У турніры пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў атрымалі Дыплом  Лаўрэата ІІ ступені – Баркова Таццяна, Болазеў Уладзіслаў, навучэнцы ўзорнага фальклорнага гурта “Нежачкі” ДУДА “Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі”.

У конкурсе музычных інструментальных капэл (ансамбляў) традыцыйнага складу УФК “Нежачкі” стаў  Лаўрэатам І ступені.

У конкурсе-прэзентацыі выставы ДПМ атрымалі дыплом Лаўрэата ІІІ ступені.