Вынікі абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса праектна-даследчых работ па тэме "Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка“.

03.03.2017

   Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай беларускай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

   У студзені-лютым былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу, журы разгледзела больш за 60 праектна-даследчых работ з 21 рэгіёна Віцебскай вобласці. Для ўдзелу ў заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу было адабрана 19 праектна-даследчых работ.

Адна з праектна-даследчых работ пад назвай “Лялька Траўніца” Лукашонак Даяны, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах ДУДА “Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі” “Турызм і краязнаўства”, які працуе на базе ДУА “Клясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя У.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна”, кіраўнік Лукашонак Галіна Уладзіміраўна ўзнагароджана Дыпломам 2 ступені.