Навiны ДУА «Дварышчанская дзiцячы сад – базавая школа»
22.03.2016Апошні тыдзень ІІІ чвэрці ў Дварышчанскай дзіцячы сад – базавай школе Расонскага раёна прайшоў хутка і весела, бо быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Нюпенка І.А. правяла тыдзень рускай літаратуры. Усе навучэнцы з І па ІХ класы прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, інтэрактыўнай гульні “Свая гульня”, конкурсе ілюстрацый “Мая любімая казка” і інш. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі прадметнага тыдня сталі Малашэнка Яна ( 5 клас), Ускоў Яўгеній, Трашчанка Аліна, Бондарава Яна ( 7 клас), Пяшко Лізавета ( 8 клас), Бурнасенка Марыя (9 клас).

