Навiны ДУА «Дварышчанская дзiцячы сад – базавая школа»

29.02.2016

Апошнія дні каляндарнай  зімы. Хутка  развітаемся   са  снегам і  зімовымі   гульнямі. Вясна  прынясе  свае  радасці. А  пакуль  у  Дварышчанскай   дзіцячы  сад – базавай  школе  Расонскага  раёна ў   суботу  27  лютага  быў  праведзены  фестываль  зімовых  гульняў  і  забаў.  Пад  кіраўніцтвам  настаўнікаў  Арловай  Т.В. і  Бандарэнкі  С.В.  навучэнцы  мелі  магчамасць  праявіць  спрыт  і  кемлівасць, падарыць  сабе      добры  настрой   праз  удзел  у    спаборніцтвах  і  конкурсах,  праведзеных   на  спартыўнай  пляцоўцы. Невялікі   мароз  і   яркае  сонейка  дапоўнілі     прыемныя ўражанні.