Навiны ДУА «Дварышчанская дзiцячы сад – базавая школа»

25.01.2016

15  студзеня  2016  года ў  Дварышчанскаяй  дзіцячы  сад – базавай  школе  Расонскага  раёна  прайшло  свята   “Падарожжа  ў  Ражаство”. Навучэнцы  пад кіраўніцтвам   настаўніка  рускай  мовы  і  літаратуры  Нюпенкі  І.А.  стварылі  маленькі  цуд  для  малодшых  дзяцей – мініспектакль  аб  нараджэнні  Ісуса  Хрыста  ў  Віфлееме.  Песні   аб  Ражастве, цёплыя словы  пажаданняў  дабра  і  згоды   стварылі  па-сапраднаму   святочны  настрой  для ўсіх  прысутных.

 Прадаўжэнне  святочных   мерапрыемстваў   адбылося 18.01.2016 г.  Пад  кіраўніцтвам   Пячонкінай Т.М., настаўніцы пачатковых  класаў,  дзеці   падрыхтавалі  невялікае  тэатралізаванае  прадстаўленне  “Ішла  каляда  калядуючы”, якое  з  поспехам  паказалі  ў  мясцовым   СДК.