21 студзеня для выхаванцаў дзіцячага сада прайшло свята “Каляда- калядзіца”.

22.01.2020

 

 

Падчас выхаваўчага мерапрыемствада дзеці былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Выхаванцы спявалі калядныя песні, называлі прыказкі, гулялі ў народныя гульні “Каза”, “Падушачка”, “Ці быць нам у згодзе ў гэтым годзе?”; гадалі на саломе, танцавалі. Свята атрымалася вясёлым і самабытным. Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе выхаванцам далучыцца да вытокаў народнай культуры і яе традыцый.