Вынікі абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“

22.05.2020

 

 

Конкурс прайшоў пад дэвізам ”Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар“.

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ ”Сталічнае тэлебачанне“, ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“.

У абласным этапе прынялі ўдзел 103 навучэнца з 21 рэгіёна Віцебскай вобласці – пераможцы раённых этапаў у чатырох узроставых групах (1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы).

Ва ўзроставай групе 5-6 класы ўдала выступіў Шпакаў Аляксей і заняў 2 месца. Навучэнец аб’яднання па інтарэсах “Аніматар+” ДУДА ”Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі“ (педагог дадатковай адукацыі Яцкоўская Г.В.) другі год запар дэманструе свой талент на гэтым конкурсе і паказвае добры рэзультат.

Віншуем!