Работа па праекце

10.03.2021

 

У 2020/2021 навучальным годзе ўстанова адукацыі “Сяляўшчынская дзіцячы сад-базавая школа Расонскага райна” працуе па рэалізацыі творчага праекта “Фарміраванне маральных якасцей асобы вучняў праз далучэнне да праваслаўных і культурных традыцый беларускага народа”.  Згодна абранага напрамку дзейнасці арганізавана работа заняткаў па інтарэсах “Батлейка” пад кіраўніцтвам педагога Жукавай С.М. Вучні прымаюць актыўны ўдзел у тэатральных пастаноўках, даследчай дзейнасці. Так педагогам сумесна з вучнямі ІІІ класа была праведзена даследчая работа па тэме “Народныя рамёствы. Ручное ткацтва”.