Экскурсия в библиотеку

06.05.2022

Напярэдадні Дня Перамогі для выхаванцаў ДУА “Дварышчанскі дзіцячы сад Расонскага раёна” 5 мая была арганізавана экскурсія ў мясцовую бібліятэку. Экскурсія пачалася з невялікай гутаркі аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці пазнаёміліся з выставай “І памяць аб вайне нам кнігі пакідаюць”, з фотаздымкамі ваенных часоў, прадметамі адзення і быту. Выхаванцам вельмі спадабалася, а пасля яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі з сябрамі, дарослымі, бацькамі.